Аддзелам унутраных спраў адміністрацыі і суб'ектамі прафілактыкі вядзецца мэтанакіраваная работа па ахове правапарадку і прафілактыкі рознага роду злачынстваў і правапарушэнняў у Чыгуначным раёне г. Гомеля.
У мэтах узмацнення ўзаемадзеяння грамадскасці і работнікаў міліцыі ў пытаннях прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў створаны і працуюць 6 Саветаў грамадскіх пунктаў, у склад якіх уваходзяць старэйшыя ўчастковыя інспектары міліцыі, прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.
Да аховы правапарадку на тэрыторыі раёна і пры правядзенні грамадскіх мерапрыемстваў прыцягваюцца добраахвотныя дружыны, якіх у раёне 40, у тым ліку 2 маладзёжныя, з агульнай колькасцю больш за 800 чалавек.
Добраахвотныя дружыны замацаваны за грамадскімі пунктамі аховы парадку АУС, арганізавана дзяжурства добраахвотных дружын сумесна з патрульна-паставой службай УУС Гомельскага аблвыканкама.
Добраахвотная дружына УА «БелДУТ» штодня дзяжурыць сумесна з патрульна-паставой службай міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкама ў цэнтральнай частцы нашага раёна і горада - пл. Прывакзальнай, пр. Леніна і вул. Перамогі і вул. Чырвонаармейскай.
Для правядзення маніторынгу стану аховы працы, тэхнікі бяспекі, санітарнага стану, забеспячэння маёмаснай бяспекі ў 2011г. у адміністрацыі раёна створана мабільная група, якая штотыдзень выязджае на прадпрыемствы, у арганізацыі раёна.
З мэтай прафілактыкі рознага роду правапарушэнняў у раёне працуюць камісія па прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў, камісія па барацьбе з п'янствам і алкагалізмам, адміністрацыйная камісія, назіральная камісія, раённы каардынацыйны савет па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 г. №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях», а таксама 14 назіральных камісій для абследавання домаўладанняў на прадмет пажарнай бяспекі і навядзення парадку на дваровых тэрыторыях, выяўленне адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, шматдзетных сем'яў, сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, маюць патрэбу ў розных відах дапамогі.