Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Інфармацыя аб колькасці зваротаў грамадзян, якія паступілі ў адміністрацыю Чыгуначнага раёна г. Гомеля ў 1 паўгоддзі 2024 года

Работа са зваротамі грамадзян займае асаблівае месца ў дзейнасці кожнай арганізацыі і прадпрыемства, у тым ліку ў дзейнасці мясцовых выканаўчых органаў улады. Ступень эфектыўнасці і якасці арганізацыі дадзенага кірунку з'яўляецца важным крытэрам адзнакі ў любой сферы дзейнасці.

У адміністрацыю Чыгуначнага раёна горада Гомеля ў 1 паўгоддзі 2024 года паступіла 443 звароты (199 пісьмовых, 162 электронных, 82 вусных), што на 26 зваротаў або 6,2% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года (2023 – 417, 2022 – 410).

Колькасць пісьмовых, вусных і электронных зваротаў, якія паступілі ў адміністрацыю раёна, у разліку на 10 тысяч жыхароў раёна склала 28,5 зваротаў.

З агульнай колькасці зваротаў на 193 дадзены адказы тлумачальнага характару, 67 - задаволена, на выкананні - 123 звароты, 60 - на дадатковым кантролі.

На дадатковым кантролі знаходзяцца звароты з пытаннямі добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, у тым ліку, утрыманне вулічнадарожнай сеткі, якія патрабуюць фінансавых затрат, зямельных спрэчак сумежных землекарыстальнікаў, а таксама з пытаннямі парушэння правілаў карыстання жылымі памяшканнямі.

Аналіз тэматыкі зваротаў паказвае, што традыцыйна найбольш актуальнымі застаюцца пытанні жыллёвага фонду і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Так, з агульнай колькасці зваротаў пытанні гэтай тэматыкі складаюць 234 звароты або 52,8 працэнта. У параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года колькасць зваротаў па дадзенай тэматыцы нязначна павялічылася (2023 - 231, 2022 - 204).

Пры гэтым, адбылося павелічэнне зваротаў па пытаннях архітэктуры і будаўніцтва  на 4 звароты (2024 - 69, 2023 - 65); пытаннях работы пасажырскага транспарту (2024 – 4, 2023 – 0), пытаннях гандлю на 6 (2024 – 8, 2023 – 2), пытаннях сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння на 9 (2024 – 15, 2023 – 6).

На тым жа ўзроўні засталося звароты па пытаннях працаўладкавання і службы занятасці (2024 - 2, 2023 - 2).

У 1 паўгоддзі 2024 года адбылося зніжэнне колькасці  калектыўных зваротаў на 7 (2024 - 13, 2023 - 21; 2022 - 14). Ад агульнай колькасці пісьмовых і электронных зваротаў калектыўныя складаюць 2,9 працэнта. У калектыўных зваротах жыхары раёна найбольш часта ўзнімалі пытанні водаадвядзення (падтаплення) і добраўпарадкавання населеных пунктаў.

Прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па асабістых пытаннях кіраўніцтвам адміністрацыі ажыццяўляецца згодна з зацверджаным графікам. Інфармацыя аб прыёме размешчана на стэндзе і сайце адміністрацыі.

За 6 месяцаў 2024 года кіраўніцтвам адміністрацыі прынята 82 чалавекі (2023 – 114), кіраўніком адміністрацыі прынята 22 чалавекі (2023 – 15). Прыём кіраўніка адміністрацыі праводзіцца па папярэднім запісе.

У адпаведнасці з зацверджанымі графікамі кіраўніцтвам адміністрацыі праводзіліся выязныя прыёмы па месцы жыхарства. Усяго за 1 паўгоддзе 2024 года праведзена 25 прыёмаў, прынята 16 жыхароў раёна. Кіраўніком адміністрацыі праведзена 6 прыёмаў, прынята 5 чалавек. Асноўная тэматыка зваротаў - пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

У 1 паўгоддзі 2024 года кіраўніцтвам раёна праведзена 26 "прамых тэлефонных ліній" у суботнія дні, прынята 211 званкоў  (2023 – 25/188).

Асноўнай тэматыкай зваротаў застаецца добраўпарадкаванне раёна, будаўніцтва і рамонт дарог, рамонт і ўтрыманне жыллёвага фонду.

Единый день голосования