Наш раён

Гісторыя развіцця Чыгуначнага раёна г. Гомеля

Чыгуначны раён г. Гомеля ўтвораны 19 ліпеня 1940 года. У той час раён займаў невялікую тэрыторыю ў паўночнай і часткова цэнтральнай частках горада. На тэрыторыі раёна працаваў першынец індустрыялізацыі завод «Гомсельмаш», найбуйнейшае ў СССР прадпрыемства шкляной прамысловасці шклозавод, падшыпнікавы і вінаробны заводы, прадпрыемства глухіх і слаба чуючых грамадзян, якое спецыялізуецца на пашыве спецвопраткі і абутку, і прадпрыемства грамадства сляпых, вырабляўшые ланцугi, цвікі, вяроўкі; функцыянуюць Палацы культуры чыгуначнікаў і Гомельскага шклозавода, абласная бібліятэка ім. У.І. Леніна, працуюць школы № 12, 13, 25. Паблізу прамысловых прадпрыемстваў узнікаюць рабочыя пасёлкі Залінейны і Сельмашаўскi.

Вайна... Акупацыя... Прамысловыя прадпрыемствы раёна эвакуіраваны на Урал і ў Башкірыю, у асобныя гарады Савецкага Саюза. 1943 год вакол на колькі можна ахапіць поглядам, руіны і кучы бітай цэглы, перамяшаныя з бітым шклом, абвугленыя драўнінай і зламанай арматурай... Такім пакінулі горад нямецка-фашысцкія акупанты. Такім быў і наш Чыгуначны раён. Ацалела толькі 20% жылога фонду. На цэнтральных вуліцах раёна - Савецкай, Паштовай (цяпер вул. Перамогі), Кірава ацалела ўсяго некалькі паўразбураных будынкаў. Перад жыхарамі горада і раёна стаяла адказная задача здзейсніць яшчэ адзін подзвіг - працоўны! Архіўныя дакументы сведчаць, што ў канцы 1943 года ў калектыве завода «Гомсельмаш» было 76 рабочых і служачых, шклозавода - 50. Першым у раёне адноўлены чыгуначны вузел. Ён меў стратэгічнае значэнне бо забяспечваў дастаўку на фронт баявой тэхнікі і жывой сілы.

У аднаўленне горада актыўна ўключыліся так званыя «чэркасаўскія брыгады». Так, з дапамогай брыгады З.Р. Азарава, адноўлены інтэрнат для рабочых станцыі Гомель, пабудаваны 2 дзесяткі будак для стрэлачнікаў. Менш, чым за 2 месяцы «чэркасаўская брыгада» Л.М. Папковай зрабіла вуліцу Веткаўскую самай чыстай і ўпарадкаванай у раёне і горадзе. Паказам кінафільма «Два байца» 4 лютага 1944 году ў памяшканні Палацы культуры чыгуначнікаў адкрыўся 1-ы ў раёне і горадзе кінатэатр. З сярэдзіны ліпеня 1944 году перад чытачамі адкрыла дзверы абласной бібліятэкі. Яе кніжны фонд склаў больш за 30 тыс. тамоў мастацкай і палітычнай літаратуры.

Вяртаюцца з эвакуацыі прадпрыемствы. 1943-1945 г.г. на адбудаваным шкляным заводзе ўключаны дадатковыя магутнасці, яму прысвоена імя Сталіна. Пачаў выпуск новай прадукцыі завод «Гомсельмаш», адноўлены і рэканструяваны падшыпнікавы завод.

1946 г. заснаваны завод «Штамп» па выпуску гаспадарчага посуду і электрапрыбораў – цяпер ААТ «Электраапаратура».

1949г.: заснаваны камбінат будаўнічых матэрыялаў - цяпер ААТ «Гомель будматэрыялы».

1950-60-я гады сталі для Чыгуначнага раёна перыядам хуткага развіцця прамысловасці: з 1952 г. у лік дзеючых увайшоў піваварны завод, асноўная прадукцыя - піва, газаваная вада, хлебны квас, геркулес. У 1958 г. заснаваны завод «Гомелькабель», асноўная прадукцыя - неізаляваныя і эмаляваныя правады. На заводзе «Гомсельмаш» праведзена карэнная рэканструкцыя многіх цэхаў і ўчасткаў, ударна працуе шматтысячны калектыў. Тут разгортваецца працоўнае спаборніцтва «Сямігодку - за пяць гадоў!». 1961 г. - заснаваны завод «Гідрапрывад» і завод станочных вузлоў, 1964 г. - заснавана вытворчае аб'яднанне «Карал».

Будуюцца школы. Для падрыхтоўкі спецыялістаў на прамысловыя прадпрыемствы, у будаўнічыя арганізацыі, сферу абслугоўвання горада ў раёне адкрываюцца тэхнікум машынабудавання, школа фабрычна-завадскога навучання (цяпер ГДКТТК № 67 будаўнікоў), вучылішча кулінарыі, электратэхнікі, бытавога абслугоўвання насельніцтва. У 1953 г. заснаваны Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту.

Расце і развіваецца раён. У 1948 году да раёна далучаны былыя вёскі Ціценкi з вуліцамі Азёрная, Чапаева, Ціценская (цяпер праспект Касманаўтаў), вёскі Верхні і Ніжні Брылёў, у 1967 г. - далучана былая вёска Прудок, у 1974г. - Волатава, у 1983г. - Старая і Новая Мільча.

У цяперашні час Чыгуначны раён з'яўляецца адным з найпрыгажэйшых раёнаў горада, першы па велічыні і прамысловаму патэнцыялу. З кожным днём ён імкліва расце і развіваецца.

View the embedded image gallery online at:
https://arw.gov.by/be/nash-rajon#sigProIdec91ff3be9

Единый день голосования

    coord as $key=>$item): ?>

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць