Сетка ўстаноў, якія знаходзяцца ў аператыўным упраўленні аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля складаецца з 69 аб'ектаў, у тым ліку: 21 сярэдняя школа, гімназія, базавая школа, санаторная школа-інтэрнат, 42 дашкольныя ўстановы, цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.
Колькасць навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі складае - 16684 чал., выхаванцаў дашкольных устаноў 5937 чал.
У Чыгуначным раёне г. Гомеля забяспечана даступнасць дашкольнай адукацыі ўсім, хто мае патрэбу ў залiчэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі. Аб гэтым сведчыць паказчык ахопу дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў дашкольнай адукацыяй звыш 100 працэнтаў. Установы дашкольнай адукацыі наведваюць дзеці з іншых раёнаў горада Гомеля і Гомельскага раёна.
Для законных прадстаўнікоў выхаванцаў, якія маюць жаданне залiчыць дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі з 1 года, функцыянуюць групы ранняга ўзросту .
Такія групы працуюць ва ўстановах: ДУА "Яслі-сад №28 г.Гомеля", ДУА "Яслі-сад №36 г. Гомеля", ДУА "Яслі-сад №136 г. Гомеля" ў дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад №161 г. Гомеля" функцыянуе беларускамоўная група.
Для навучання дашкольнікаў замежным мовам, творчасці і харэаграфіі аддзелам, кіраўнікамі ўстаноў дашкольнай адукацыі адкрыты адукацыйныя паслугі звыш базавага кампанента "Харэаграфія", "Замежная мова2, "Дзіцячае ткацтва", "Майстэрня тэхнічнага канструявання", "Творчая майстэрня", "Дзіцячы фітнес".
Асаблівая ўвага ў Чыгуначным раёне г. Гомеля ўдзяляецца трываласці ведаў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якая праяўляецца ў выніках выпускных экзаменах, цэнтралізаваным тэсціраванні, алімпіядным руху.
У 2023 годзе 53 выпускнікі школ і гімназій раёна ўзнагароджаны залатымі і сярэбранымі медалямі, а гэта на 8 медалёў больш чым летась.
На заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах заваявана 9 дыпломаў навучэнцамі раёна.
З 1 па 10 лютага 2023 года праходзіла XIX Міжнародная Жаўтыкоўская Алімпіяда для навучэнцаў 10-11 класаў. Навучэнец 7 класа ДУА "Сярэдняя школа №8 г. Гомеля" Кардаш Кірыл заваяваў сярэбраны медаль у асабістым заліку па інфарматыцы, навучэнец ДУА "Гімназія №14 г. Гомеля" Алег Лашкевіч – бронзавы медаль па фізіцы.
Два выпускнікі гімназіі №14 у 2023 годзе прынялі ўдзел у міжнароднай алімпіядзе па навуковай фізіцы (Расія) у складзе каманды Рэспублікі Беларусь. У асабістым заліку Андрэйкавец Уладзіслаў заваяваў залаты медаль, Агееў Аляксандр – бронзавы медаль. Навучэнцы гімназіі №14 Яронiна Ксенія (10 клас) і Качанава Анастасія (11 клас) сталі пераможцамі Алімпіяды Саюзнай дзяржавы.
З 4 па 9 снежня 2023 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі праходзіў XXV рэспубліканскі турнір юных матэматыкаў сярод навучэнцаў старэйшых класаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборная каманда Гомельскай вобласці, у склад якой уваходзіў навучэнец сярэдняй школы №44 Зінін Дзяніс, заваявала дыплом II ступені. Таксама важна адзначыць, што адным з кіраўнікоў каманды з'яўляецца Філіпенка Я. М. (настаўнік матэматыкі сярэдняй школы № 44).
У 2023 годзе выпускнікі гімназіі №14, сярэдніх школ №№ 8, 12, 60 атрымалі 5 стобальных сертыфікатаў на цэнтралізаваным тэставанні.
Асаблівым гонарам нашага раёна стала Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №14 г. Гомеля", якая ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь занесена на Рэспубліканскую дошку гонару, а таксама настаўнік рускай мовы і літаратуры гімназіі №14 Жадзейка Жанна Фёдараўна, якая 11 красавіка 2023 года была ўдастоена звання заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь
У цяперашні час актыўна развіваецца "Рух дваровых гульняў" - сумесны праект з грамадскім аб'яднаннем "Савет бацькоў горада Гомеля", накіраваны на адраджэнне дваровых гульняў, прапаганду здаровага ладу жыцця. Удзел у дадзеным праекце прымаюць усе катэгорыі насельніцтва.
Высокія вынікі выступленняў навучэнцы раёна паказваюць на спаборніцтвах рознага ўзроўню па турызме, па гандболе, па зімовых і летніх мнагабор'ях "Абаронца Айчыны", па баскетболе і валейболе. Выхаванцы вучэбна-спартыўных устаноў па гандболе і водным пола пастаянныя пераможцы і прызёры абласных, рэспубліканскіх і міжнародных (воднае пола) спаборніцтваў.
Штогод навучэнцы ўстаноў адукацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля ўваходзяць у склад зборных каманд Гомельскай вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі "Залатая шайба", па шахматах "Белая ладдзя", па летнім мнагабор'і "Здароўе".