Культура

Культура - найважнейшы фактар духоўна-маральнай, эканамічнай і сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве, а самадзейная творчасць - не проста неад'емная і значная частка культуры, але і адлюстраванне народнай душы. Творчыя самадзейныя калектывы дазваляюць іх удзельнікам выявіць і развіць здольнасці, арганізуюць вольны час гараджан розных узроставых і сацыяльных катэгорый, спрыяюць станаўленню асобы.


Чыгуначны раён з'яўляецца найбуйнейшым культурным цэнтрам горада Гомеля

У раёне функцыянуюць чатыры Палацы культуры:

  • Палац культуры ААТ «Гомсельмаш», пр. Касманаўтаў, 22, тэл.: 63-35-38
  • ДУ «Палац культуры «Касцюкоўка», мікрараён Касцюкоўка, вул. Незалежнасці, 2а, тэл.: 97-11-37
  • Філіял «Цэнтр інклюзіўнай культуры» ДУ «Гарадскі цэнтр культуры», вул. Юбілейная, 48, тэл.: 57-25-38
  • Культурна-спартыўны комплекс Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, пл. Прывакзальная, 4, тэл.: 71-07-74, 95-25-55

3 клубныя аб'яднанні - студэнцкі клуб імя Заслужанага дзеяча культуры РБ А.С. Коваля УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту», клуб ААТ «Гомельбудматэрыялы», КУП «Гарэлектратранспарт». Акрамя вышэйназваных культурна-дасугавых устаноў на тэрыторыі раёна працуюць 3 дзіцячыя школы мастацтваў, дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў г. Гомеля, 13 калектываў маюць званне «Заслужаны», «Народны» і «Узорны».

У раёне функцыянуе 6 бібліятэк, у тым ліку электронная бібліятэка – «Бібліятэка XXI стагоддзя». Ва ўстанове «Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка ім. В.І. Леніна» працуе музей рэдкай кнігі. У Палацах і клубах працуюць 178 клубных фарміраванняў і 136 калектываў мастацкай самадзейнасці, у якіх задзейнічана 15 тысяч чалавек. 31 калектыў мае званне «Заслужаны», «Народны» і «Узорны». У 2013 годзе званне «Заслужаны аматарскі калектыў РБ» атрымаў ансамбль танца «Дружба» КСК РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (кіраўнік Цімашэнка А.І.) і ансамбль танца Палаца культуры ААТ «Гомсельмаш» «Апельсін Плюс» (кіраўнік І.В. Ветрава).

Візітнай карткай раёна з'яўляюцца Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь Цырк імя Валерыя Абеля, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь Ансамбль танца «Апельсін Плюс», Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь Ансамбль танца «Дружба», Заслужаны аматарскі ансамбль народных інструментаў «Верас».

Пастаянна ў раёне праводзяцца такія культурна-масавыя мерапрыемствы, як агляд-конкурс калектываў мастацкай самадзейнасці прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, вечарыны-ушанаванні перадавікоў вытворчасці «Чалавек славен працай», навагоднія і калядныя святы, мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню горада, народна-абрадавыя святы «Купалле» і «Масленіца».