Насельніцтву

Асаблівая ўвага ў Чыгуначным раёне надаецца добраўпарадкаванню тэрыторыі, для гэтых мэт у адміністрацыі штогод прымаецца раённая праграма «Добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі», бо знешні выгляд і ўзровень добраўпарадкавання з'яўляецца «візітнай карткай» любога населенага пункта, адным з найважнейшых фактараў узроўню культуры і побыту насельніцтва.

Рэканструяваны і ўведзены ў эксплуатацыю такія буйныя аб'екты абласнога цэнтра як плошча Перамогі, Прывакзальная плошча, на якой 1 мая 2012 года адкрыты фантан «Буслы». Адрамантаваны 2-я і 3-я чарга бульвара Перамогі. Зроблены рамонт буйных магістральных вуліц - вул. Б. Царыкава, вул. Н.Апалчэння, вул. Агарэнка, вул. Свірыдава.

У 2010 - 2011 г. устаноўлены новыя «эксклюзіўныя» формы вертыкальнага азелянення: «Піраміды» па вул. Савецкая, 97, кветкавыя аркі на транспартнай развязцы па вул. Савецкая-Шылава, «Матылі» і «Стракозы» па вул. Яфрэмава, кветкавыя шары па пр. Касманаўтаў, «Сабакі» па вул. Агарэнка, «Кветкавы парасон» і «Жар-птушка» па пр. Касманаўтаў. Гэтыя работы выкананы за кошт пазабюджэтных сродкаў.

Таксама ўстаноўлены малыя архітэктурныя формы з бронзы і бетону: «Карэта» у скверы па вул. Чырвонаармейскай, «Ванька-устанька» па вул. Прывакзальнай, «Скарб гномаў» па вул. Чырвонаармейскай, «Паравоз» па вул. Савецкай. У бягучым годзе на скрыжаванні вуліц Агарэнка і Свірыдава ўсталяваны «Зубры».

Вялікая ўвага надаецца вырашэнню жыллёвай праблемы жыхароў раёна. Так, у 2011 годзе ўведзены ў эксплуатацыю 35-кватэрны жылы дом №2 корпус 21 па вуліцы 8-я Іншагародняя (ЖБСК-237) і 86-кватэрны жылы дом №21Г па вуліцы Свірыдава (ТУ «Зярцала»).

У 2012 годзе пачата будаўніцтва 14-ці павярховага 84-кватэрнага жылога дома ў квартале вуліц Яфрэмава-Сухога (ЖБСК-276) і 10-павярховы 120-кватэрны жылы дом у квартале вуліц Народнага Апалчэння - Карастаянавай - Гастэлы.

Сістэма адукацыі раёна прадстаўлена Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту, 7 каледжамі, політэхнічным ліцэем, 3 прафесійна-тэхнічнымі вучылішчамі, 22 агульнаадукацыйнымі школамі, гімназіяй, 2 вячэрнімі школамі, 3 спартыўнымі, санаторнай школай-інтэрнатам для дзяцей, хворых на скаліёз, вучэбна-вытворчым камбінатам, Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі, 43 дашкольнымі навучальнымі ўстановамі.

БелДУТ - гонар нашага раёна. Тут па 22 спецыяльнасцям і 36 спецыялізацыях на вочнай і завочнай формах навучаецца больш за 10 000 студэнтаў, будучых інжынераў-кіраўнікоў. Многія выпускнікі ўніверсітэта ўжо сталі кіраўнікамі гарадскога, абласнога, рэспубліканскага ўзроўняў і сваімі справамі прымнажаюць славу нашай рэспублікі.

У каледжах і ПТВ навучаецца сёння каля 7 000 маладых людзей. Развіццё прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў раёне і горадзе адбываецца з улікам патрэб нашага рэгіёну ў спецыялістах у абласцях машына- і прыборабудавання, будаўніцтва, работнікаў гандлю і сферы паслуг.

Для развіцця фізічнай культуры і спорту ў раёне працуюць 2 стадыёны, конна-спартыўны манеж, стралковы цір, 6 плавальных басейнаў, 10 міні-басейнаў, 63 спартыўных залы.

Фізкультурна-аздараўленчую работу ажыццяўляюць каля 500 спецыялістаў па фізічнай культуры. Да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам прыцягнута больш за 35 тысяч чалавек, большая палова з якіх - дзеці і падлеткі.

Уласныя спартыўныя збудаванні маюць 7 прадпрыемстваў раёна: ПА «Гомсельмаш», ААТ «Гомельшкло», РУП «Гідрапрывад», ПВУП «Віпра» грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх», РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі», ААТ «Гомельпрамбуд», КВУП «Гомельводаканал».

Штогод праводзіцца раённая круглагадовая спартакіяда сярод арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна па 12 відах спорту, у якой бяруць удзел каманды 20 прадпрыемстваў. Традыцыйным у раёне стала правядзенне турыстычнага злёту працоўнай моладзі прадпрыемстваў і арганізацый, прысвечанага Дню моладзі.

Чыгуначны раён з'яўляецца найбуйнейшым культурным цэнтрам горада Гомеля. У раёне функцыянуюць 4 Палаца культуры, 3 клуба на прамысловых прадпрыемствах і студэнцкі клуб імя Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь О.С. Коваля УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту», 3 дзіцячыя школы мастацтваў і дзіцячая харэаграфічная школа, 4 бібліятэкі-філіялы Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і адзін з найбуйнейшых культурных і інфармацыйных цэнтраў Гомельскай вобласці - Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка ім. У. І. Леніна.

У Палацах і клубах працуюць каля 200 клубных фарміраванняў, больш за 100 калектываў мастацкай самадзейнасці, у школах мастацтваў - каля 40 творчых калектываў, 8 аматарскіх аб'яднанняў для насельніцтва розных сацыяльна-узроставых груп функцыянуюць у бібліятэках-філіялах.

Творчыя калектывы прымаюць актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці раёна, горада, вобласці, становяцца лаўрэатамі і дыпламантамі прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.

Рэалізацыю на тэрыторыі раёна дзяржаўнай палітыкі ў сферы сацыяльнай абароны і дэмаграфічнай бяспекi насельніцтва забяспечвае ўпраўленне сацыяльнай абароны адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля. На ўліку ва ўпраўленні складаецца больш за 45 тысяч пенсіянераў.

Штогод праводзіцца абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча дадзенай катэгорый грамадзянаў, паводле вынікаў якога складаецца база дадзеных аб іх патрэбнасці ў розных відах дапамогі.

На тэрыторыі раёна размешчана ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Гомеля», у якой функцыянуюць 5 аддзяленняў, адно з якіх адзінае ў рэспубліцы аддзяленне дзённага і кругласутачнага знаходжання дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў.