Песняры зямлі беларускай

Песняры зямлі беларускай

Пясняр, так кажуць пра народнага паэта, вершы якога кладуцца на музыку, робяцца народнымі песнямі. Янка Купала і Якуб Колас сталі сапраўднымі песнярамі зямлі беларускай. Іван Дамінікавіч Луцэвіч і Канстанцін Міхайлавіч Луцэвіч – асобы з сусветнавядомымі імёнамі, паэты-праметэі. Веліч і значнасць іх узрастаюць ад пакалення да пакалення. Само жыццё людзей такога маштабу і такога лёсу – гэта адна з найцікавейшых старонак у жыцці ўсяго народа. Яны ўзнялі беларускую літаратуру на надзвычайную вышыню, узбагацілі яе неўміручымі творамі. У. Караткевіч гаварыў: “Бо як ёсць у народа такія, не зазіне давеку народ”.

З 26 па 30 лістапада 2012 г. ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 37 г. Гомеля” быў праведзены прадметны тыдзень беларускай мовы, літаратуры і культуры, які быў прысвечаны 130-ці годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Дэвіз тыдня: “Давайце ганарыцца, што мы беларусы!” Выпуск спецыяльнага нумара “Літаратурнага калейдаскопа” пад назвай “Слова аб любімых пісьменніках” быў прыўрочаны да юбілею класікаў. Прыцягнула ўвагу вучняў кніжная выстава твораў пісьменнікаў-юбіляраў “Вечна жывыя імёны” і літаратурных прац пра іх “Светлы ж след будзе вечна жывым”; выстава-конкурс ілюстрацый “Мой родны кут, як ты мне мілы” і творчых работ да паэм Якуба Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка”. У час правядзення завочных экскурсій “Імёны Коласа і Купалы на карце Гомеля” (5-7 класы), падарожжа“Слаўныя сыны зямлі беларускай” (8-9 класы), экскурса ў гісторыю “Пуцявінам Коласа і Купалы” (10-11 класы), мультымедыйнага ўрока-адкрыцця “Ушанаванне памяці паэтаў-юбіляраў вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю песняроў. Вучні паказалі добрыя веды аб жыццёвым і творчым шляху класікаў у віктарыне “Гомель-скімі сцежкамі народных песняроў” (8-9 кл.), навукова-пазнавальнай гульні “Паэты-праме-тэі” (9-11 кл.), брэйн-рынгу “Як песня народа, неўміручыя наш Колас і Купала” (5-6 кл.), Што? Дзе? Калі? на тэму “На радзіму Коласа і Купалы” (7-8 кл.). Мерапрыемствы, праведзеныя ў час тыдня, пашырылі веды, кругагляд вучняў, садзейнічалі больш глыбокаму вывучэнню літаратурнай спадчыны Янкі Купалы і Якуба Коласа, узбагацілі ўнутраны свет, спрыялі выхаванню пачуцця нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму і за яе геніяльных творцаў.

Информация предоставлена РОО.

Undefined
ru
03 декабря 2012 года, 14:45 Просмотров: 7720 все новости версия для печати