Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.

   Для развіцця сярэдняй адукацыі за апошнія гады ў краіне зроблена многае. Узводзяцца новыя школы, навучэнцам 8-11 класаў дадзена магчымасць вывучэння асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні. Абнаўляюцца і ўстановы адукацыі, з кожным годам яны становяцца лепш тэхнічна абсталяваныя, развіваецца інфармацыйная прастора. Як прыклад, у нашу ўстанову адукацыі, як і ў шэраг іншых, зараз накіравана сучаснае абсталяванне для кабінета біялогіі, якое дазволіць удасканаліць якасць адукацыі.

  Прыемна адзначыць, што ў краіне рэалізуецца адзіная адукацыйная палітыка, прымаецца сістэма мер па павышэнні статусу настаўніка, якая ўключае маральнае і матэрыяльнае стымуляванне працы, памяншэнне колькасці дадатковых абавязкаў як школы ў цэлым, так і настаўніка ў прыватнасці. Праблемныя ж бакі былі і будуць у любой сферы, але варта разумець усім нам: калі мы не толькі будзем выказваць сваю незадаволенасць, а пастараемся разам вырашаць праблемныя моманты, то дасягнём вельмі многага.

  Агрэсіўныя паводзіны ніяк нельга назваць канструктыўнымі, бо гэта шлях да разбурэння. Для кожнага з нас важна трымаць свае эмоцыі пад катролем, у тым ліку і агрэсію, бо мір і стабільнасць грамадства залежыць ад кожнага з нас.

  Маладому пакаленню варта памятаць словы Анатоля Вярцінскага:

                   Жыццё даецца, каб жыццё тварыць,

                   Не марнаваць, не нішчыць,

                                                        не бурыць – Тварыць!

 Калектыў гімназіі №14 г. Гомеля

Undefined
by
13 августа 2020 года, 10:15 Праглядаў: 158 усе навіны версія для друку