Праздник национальной кухни
Навіны


Праздник национальной кухни
У рамках “Тыдня беларукай мовы і літаратуры” ў СШ №60 прайшло “Свята нацыянальнай кухні”. Вучнямі 6-8 класаў былі прадстаўлены ўзоры страў беларускай нацыянальнай кухні, пачынаючы са старажытнасці і да нашага часу. Цікаўным і займальным было тое, што назва посуду для прыгатавання цеста ў літоўцаў і беларусаў, рускіх і ўкраінцаў аднолькавая. Удзельнікі свята выказалі любоў да традыцыі і звычаяў нашых продкаў, да гісторыі беларускай кухні, зацікавілі прысутных рэцэптамі прыгатавання адвечна беларускіх страў. Свята закончылася выкананнем песні “Сення ў нашай хаце свята”. Свята правяла са сваімі выхаванцамі настаўніца вышэйшай катэгоріі Т.А. Садоўская.
Информация предоставлена РОО.