Родная мова.
Навіны


Родная мова.
У ДУА «Яслі-сад № 22 г. Гомеля» кожны чацвер абвешчаны днём беларускай мовы. Усе заняткі ў гэты дзень праходзяць на роднай мове: выхаванцы слухаюць казкі, развучваюць вершы і песні. Педагогі далучаюць дзяцей да беларускай мовы праз традыцыі і апавяданні пра побыт нашага народа.
21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы па ўсім свеце. Наша дашкольная ўстанова прыняла ўдзел у святочным мерапрыемстве, якое прайшло ў Абласной дзіцячай бібліятэцы «Бураціна». Бурнымі апладысментамі сустрэлі на свяце Злату Козыр, выхаванку старэйшай групы нашага дзіцячага садка. Дзяўчынка душэўна спявала песню «Пра матулю», чым зацікавіла і вельмі ўсхвалявала гледачоў.
Госцяй свята была Бялькова Ала Анатольеўна - паэтка, якая адзначыла: «Ведаць сваю родную мову таксама важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і яе грамадзянінам».
І сапраўды, без роднай мовы няма будучыні ў нас і ў нашых дзяцей!