Прыйшла Каляда да вашага двара!
Навіны


Прыйшла Каляда да вашага двара!
Дзверы адчыняйце –
Каляду сустракайце!
У Дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №22 горада Гомеля» не забываюць даўні народны звычай. Для выхаванцаў і іх бацькоў педагогі ясляў-саду арганізавалі традыцыйнае свята. Калядоўшчыкі спявалі, танцавалі, забаўлялі гасцей абрадавымі гульнямі. Дзеці калядавалі ў касцюмах ражаных, масках звяроў і казачных персанажаў. Ад усяго сэрца яны жадалі багацця, здароўя, шчасця, а наўзамен патрабавалі пачастункі.Чым мацней і весялей будуць гучаць калядныя песні- тым больш удалым будзе год!