У ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ №6 ПРАЙШЛА СУСТРЭЧА З ВАСІЛЁМ ТКАЧОВЫМ

У ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ №6 ПРАЙШЛА СУСТРЭЧА З ВАСІЛЁМ ТКАЧОВЫМ

У чытальтай зале дзіцячай бібліятэцы №6 прайшла сустрэча вучняў 9-10 класаў cярэдняй школы №57 з Васілём Ткачовым. Наш знакаміты зямляк размаўляў з прысутнымі не толькі як пісьменнік, але і як грамадзянін, асоба.

Дзеці даведаліся аб тым, як Васіль Ткачоў стаў пісьменнікам, як развівалася яго літаратурная дзейнасць. Пісьменнік даваў парады, як зрабіць разумны выбар паміж дабром і злом, процістаяць спакусам сённяшняга жыцця, знайсці свой шлях і прайсці з годнасцю ўсё жыццё.

Ткачоў Васіль нарадзіўся 1 студзеня 1948 года у вёсцы Гута Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і вясковых настаўнікаў. Першае апавяданне надрукаваў у 1966 г. (часопіс «Вясёлка»). Выдадзены зборнікі апавяданняў для дзяцей «Хітры Данік» (1975) і «Партрэт салдата» (1984), для дарослых - «Дзень у горадзе» (1985), а таксама кніга публіцыстыкі «Пахвалі пражыты дзень» (1988). Аўтар п'ес «Сівы бусел» (пастаўлена ў 1985), «Вокны» (пастаўлена ў 1985), «Прыгоды з Канапухіным» (пастаўлена ў 1988), «Лесвіца» (пастаўлена ў 1988), «Кветкі-ягадкі» (пастаўлена ў 1990), аднаактоўкі «Дублёр» і інш. Пераклаў на беларускую мову п'есу Л.Петрушэўскай «Маскоўскі хор» (пастаўлена ў 1989).

Васіль Юр’евіч узгадаў дзяцінства, юнацтва, службу ва ўзброеных сілах, шмат увагі ўдзяліў сваёй творчасці.

Прысутныя задавалі пытанні, дзяліліся ўражаннем аб прачытаных творах. Час прайшоў цікава, задавальненне атрымалі ўсе. Дамовіліся абавязкова сустрэцца ў бліжэйшы час.

Undefined
by
26 марта 2015 года, 8:30 Праглядаў: 2638 усе навіны версія для друку